Главная   Обновления сайта   Форум      Топ 20   Маршруты   Типы памятников   Архит. стили      Помочь проекту   Контакты   
области:   все   Брестская   Витебская   Гомельская   Гродненская   Минская   Могилевская        все районы   геоуказатель 

Барани
Островецкий район, Гродненская область
Географические координаты населенного пункта: 54.91817, 26.11193 (*)
(населенный пункт в пограничной зоне)

4 дом Казимира Сваяка (дерев.)  кон. XIX в.? 

 
дом Казимира Сваяка (дерев.)

   Дата строительства: конец XIX в.?
   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Координаты: 54.919776, 26.111571 (*)
   Списки: Дома-музеи

Хата Казіміра Сваяка ў вёсцы Барані (Астравецкі раён) цяпер з'яўляецца дзяржаўным музеям. У часе стварэння музея хата была накрытая новым дахам, аднак, што важна, старыя сцены цалкам захаваліся — яны памятаюць самога паэта-святара.

Казімір Сваяк (1890—1926, сапр. Канстанцін Стаповіч) нарадзіўся ў вёсцы Барані. У 1914 скончыў Віленскую духоўную семінарыю, служыў у Камаях, Клюшчанах, Засвіры. Памёр ад сухотаў, пахаваны на могілках Росу ў Вільні. Пісаў вершы па-беларуску, пры жыцці выдаў кнігі "Мая ліра" (1924), п'есу "Янка Канцавы" (1920). Пасля смерці выйшла фантазія-містэрыя "Купалле" (1930), дзённік "Дзея маёй душы" (1932), малітоўнік для беларусаў каталікоў "Голас душы".

Найкаштоўнейшыя экспанаты хаты Казіміра Сваяка — этажэрка і камод, якія памятаюць самога паэта, а таксама некаторыя літургічныя кнігі, якімі ён карыстаўся. Яшчэ адзін найкаштоўнейшы экспанат — арнат (святочнае адзенне ксяндза), якое перадаў сюды святар з Камайскага касцёла. У гэтым арнаце Казімір Сваяк паспеў адслужыць некалькі службаў.

Дом-музей быў адкрыты 2 кастрычніка 2010 года. Тэлефоны для сувязі: 8 01591 21148, 8 044 5450489.

Глеб Лабадзенка, 2012.

наверх             на главную                         Страница обновлена:  15 ноября 2016 г.