Главная   Обновления сайта   Форум      Топ 20   Маршруты   Типы памятников   Архит. стили      Помочь проекту   Контакты   
области:   все   Брестская   Витебская   Гомельская   Гродненская   Минская   Могилевская        все районы   геоуказатель 

Бобры
Лидский район, Гродненская область
Географические координаты населенного пункта: 53.72898, 25.16221 (*)

4 церковь Крестовоздвиженская (дерев.)  1810 г.  4 камень-следовик   

Бобры, церковь Крестовоздвиженская (дерев.)
Владимир Богданов, май 2002 г.
церковь Крестовоздвиженская (дерев.)

   Дата строительства: 1810 г.
   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Координаты: 53.72941, 25.16097 (*)


 
камень-следовик

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Ориентир: у церкви
   Координаты: 53.729491, 25.160824 (*)
   Списки: Камни и валуны

На царкоўным двары на поўнач ад храма знаходзіцца камень-валун вышынёю 0,5 м з адбіткам жаночай ступні прыкладна 34 памеру. Па мясцовавым паданням гэты след належыць Маці Божай. Гэты камень раней знаходзіўся на лузе за царкоўнымі могілкамі. У 20-х гадах нашага стагоддзя быў прывезены да храму і асвенчаны мясцовым святаром. Сведчанні аб камяні адсутнічаюць у даведніках.

Навогул камяні-валуны з поўнасцью ці часткова выбітай выявай слядоў чалавека або розных жывёл, шырока распаўсюджаныя у Эўропе і Азіі, трапляюца і ў Афрыцы. На Беларусі вядомы каля семідзесяці такіх камянёў, якія сканцантраваны на поўначы і ў цэнтры краіны. У большасьці выпадкаў, як і ў в.Бабры, гэта адзін след у натуральную велічыню, але сустракаюцца і два (звычайна след дарослага і дзіцяці), бываюць камяні са слядамі жывёл (аленя, зайца, мядзведзя, лісіцы, ваўка, быка, казы, ката). Паводле меркаванняў А. А. Фармозава і Б. Альмгрэна ў другой палове другога тысячагоддзя да нашай эры ў канцы бронзавага веку ўзнік культ камянёў — следавікоў. У той час існавала строгая забарона ствараць выявы багоў. Але зварот да небачнага бога вымушаў чалавека шукаць адзнакі яго бачнай прысутнасці. У сувязі з гэтым з'явіліся выявы “слядоў бога”. Зразумела, што з пашырэннем хрысьціянства многія слядавікі сталі прошчамі. Шмат у якіх месцах вада са слядоў лічылася гаючай і святой. Камень-следавік з вёскі Бабры — цікавы помнік старажытнасці.
У. Круцікаў, Л. Лаўрэш
Надрукавана у "Лiдзкiм Летапiсцу" №9
http://pawet.narod.ru/book/bobrystoyn.htm

наверх             на главную                         Страница обновлена:  15 ноября 2016 г.