Главная   Обновления сайта   Форум      Топ 20   Маршруты   Типы памятников   Архит. стили      Помочь проекту   Контакты   
области:   все   Брестская   Витебская   Гомельская   Гродненская   Минская   Могилевская        все районы   геоуказатель 

Градовщизна
Деревня, Островецкий район, Гродненская область
Географические координаты населенного пункта: 54.67981, 25.81023 (*)
(населенный пункт в пограничной зоне)

3 костел св. Андрея Баболи (дерев.)  1938 г. 

См. также Казаки.

 
костел св. Андрея Баболи (дерев.)

   Дата строительства: 1938 г.
   Рейтинг (1..4): увидеть по дороге 3
   Координаты: 54.68035, 25.811432 (*)
   Списки: Деревянные костелы (избранное)
   Стиль: черты стиля модерн

В 1938 г. перевезен из Шумска (ныне Литва).

***

Да канца 1930-х гг. мясцовых каталікоў абслугоўвала драўляная капліца ў суседнім з вёскай панскім двары Дубоўка (ці Дубнічкі, таму парафія мае і іншую назву). Аднак вёска разраслася і маленькі храм ужо не мог задаволіць вернікаў. Тады ў 1938 г. з недалёкага адсюль Шумска (на той час парафія Тургельскага дэканата, сёння Літва) быў перавезены драўляны касцёл і заліты пад няго падмурак. У наступным, 1939 г., новазбудаваны у цэнтры вёскі касцёл быў асвечаны пад тытулам св. Андрэя Баболі. Але самастойная парафія была эрыгавана ў наступным, 1940 г.

Касцёл, калі стаяў у Шумску, верагодна быў 2-вежавым і 3-нававым, а ў Градоўшчыне набыў рысы стылю мадэрн і пераўтварыўся ў залавы 1-вежавы храм з 5-граннай апсідай і 2-мя сакрыстыямі пры ёй. Перакрыты высокім 2-схільным дахам з вальмамі над прэзбітэрыем і сігнатуркай над алтаром. Над галоўным фасадам узведзена 2-ярусная чацверыковая вежа-званіца пад шатровым мадэрнавым дахам. Галоўны уваход пазначаны прасторным прытворам. Асабліва цікавыя адкрытыя слупавыя галерэі ўздоўж бакавых фасадаў. Інтэр'ер, перакрыты плоскай падшыўной столлю, упрыгожваюць 3 алтары: галоўны — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, левы бочны Маці Божай Анёльскай і правы — тытульны, св. Андрэя Баболі. Над уваходам — галерэя хораў.

Касцёл дзейнічаў і ў гады вайны, і пры савецкай уладзе, дзейнічае і сёння. Афіцыйная дата пасвячэння святыні — 16 мая 1994 г. А вось капліца ў Дубоўцы, як і сам маёнтак, не захавалася. Але вернікі збераглі фігуру Найсвяцейшай Панны Марыі, что некалі там стаяла і сёння яна знаходзіцца ў касцёле.
Аляксей Яроменка, 2012.

наверх             на главную                         Страница обновлена:  19 октября 2017 г.