Главная   Обновления сайта   Форум      Топ 20   Маршруты   Типы памятников   Архит. стили      Помочь проекту   Контакты   
области:   все   Брестская   Витебская   Гомельская   Гродненская   Минская   Могилевская        все районы   геоуказатель 

Лососин
Пружанский район, Брестская область
Географические координаты населенного пункта: 52.78767, 24.88438 (*)

4 могила участников восстания 1863-64 гг.   

 
могила участников восстания 1863-64 гг.

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Списки: Восстание 1863-64 гг.

"24 траўня 1863 г. непадалёк ад Ружанаў, ля вёскі Ласасіна, што на ўскрайку Ружанскай пушчы, адбылася жорсткая сутычка расейскіх карнікаў з аддзелам паўстанцаў, якімі камандаваў пружанскі шляхціц Уладзімер Шчасны. У аддзеле на той час знаходзіўся і паплечнік Кастуся Каліноўскага Валеры Ўрублеўскі. Паўстанцы панесьлі цяжкія страты, 40 чалавек загінулі ў тым баі. Урублеўскі, праўда, з часткаю атраду вырваўся з акружэньня.

Мясцовыя жыхары пахавалі палеглых на месцы бою ў брацкай магіле, паставілі крыж. Ішлі гады, крыж сатлеў, але сяляне з навакольных вёсак памяталі і пра бой, і пра загінулых. Як мясцовае паданьне. Праз 70 гадоў польскія ўлады паставілі на месцы пахаваньня сьціплы помнічак: невялікі абэліск з паліраванага чорнага граніту з выбітым надпісам: «Prochom 40 powstancow polskich poleglych w 1863 r. w walkach z najezdzca. Mieszkancy powiatu».

...пасьля вайны на месцы былога паселішча асаднікаў быў створаны палігон, і магіла паўстанцаў апынулася на яго тэрыторыі. І ў 1998 годзе нашыя гераічныя авіятары, спэцыялісты па зьбіваньні паветраных шароў, расстралялі помнік зь верталёта. Хоць ні памерамі, ні формай ён абсалютна не нагадваў самалёт ці танк, муляжы якіх былі расстаўленыя па палігоне.

Трэцяе нараджэньне помніка адбылося ў 2000-ым годзе, ініцыятываю, сродкамі і працаю ўсё тых жа пружанскіх энтузіястаў. У нядзелю 8-га кастрычніка адбылося адкрыцьцё. Помнік асьвяцілі ружанскі ксёндз Януш і бацюшка зь вёскі Варанілавічы айцец Уладзімер. Была моладзь з Ружанаў, Пружанаў, навакольных вёсак. Былі прамовы і ўспаміны. Цёплы восеньскі дзень. Прыгожа і ўрачыста."


(по материалам сайта pruzhany.net, см. также полный текст статьи).

наверх             на главную                         Страница обновлена:  15 ноября 2016 г.