Главная   Обновления сайта   Форум      Топ 20   Маршруты   Типы памятников   Архит. стили      Помочь проекту   Контакты   
области:   все   Брестская   Витебская   Гомельская   Гродненская   Минская   Могилевская        все районы   геоуказатель 

Смольня
Столбцовский район, Минская область
Географические координаты топонима: 53.404405, 26.839504 (*)

4 музей-усадьба Якуба Коласа  1967—72 гг. 
4 музей-усадьба: липы, посаженные Якубом Коласом   
4 фотозарисовки   

См. также Николаевщина.

 
музей-усадьба Якуба Коласа

   Дата строительства: 1967—72 гг.
   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Списки: Дома-музеи


"Смольня – літаратурна-мемарыяльны комплекс, былая сядзіба Міцкевічаў (родных Якуба Коласа), якія жылі тут з 1910 г. У мемарыяльнай хаце жылі маці паэта Ганна Юр'еўна (тут яна і закончыла свой век у 1929 г.), дзядзька Антось (памёр у 1918 г.), сёстры паэта Міхаліна, Алена, Марыя, браты Уладзя, Міхась і Іосіф.

У Смольні Якуб Колас бываў некалькі разоў у 1911 – 1914 гг. (у жніўні 1912 года тут адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы), у 1940 г., пасля вайны ў 1946 – 1952 гг., тут працягвалася праца над паэмамі "Новая зямля" і "Сымон-музыка", напісаны шэраг вершаў, апавяданняў, сядзіба адлюстравана і ў трылогіі "На ростанях". Апошні раз Якуб Колас наведаў Смольню 30 красавіка 1956 года, "хадзіў асцярожна, нібы баючыся, каб не патрывожыць уяўленняў, што ўзнікалі на кожным кроку ў дарагой сэрцу мясціне..." (Максім Лужанін "Колас расказвае пра сябе").

У 1967 годзе ў Смольні быў адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Музейная плошча складаецца з дзвюх частак: мемарыяльнай і літаратурнай. Мемарыяльная хата, дзе доўгі час жыў брат Якуба Коласа Іосіф Міцкевіч з сям'ёй, музеефікавана да 90-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў 1972 годзе. Інтэр'ер мемарыяльнай хаты адноўлены па ўспамінах родных паэта. Этнаграфічныя рэчы адлюстроўваюць тагачасны сялянскі побыт, тут захоўваецца дух сям'і Міцкевічаў. На сядзібе адноўлены хлеў, гумно, у пабудаваным двухпавярховым будынку змешчана літаратурная экспазіцыя, якая знаёміць з дзіцячымі і юнацкімі гадамі паэта, далейшым яго жыццёвым і творчым шляхам. Пісьмы Якуба Коласа да землякоў, фотаздымкі, каштоўныя дакументы, рэдкія выданні твораў паэта, арыгінальныя матэрыялы не пакідаюць абыякавымі тых, хто наведае гэты адметны і дарагі кожнаму беларусу куточак."
(yakubkolas.by).

музей-усадьба: липы, посаженные Якубом Коласом

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4

Ботанический памятник природы республиканского значения.

Смольня, фотозарисовки
Андрей Дыбовский, февраль 2006 г.
фотозарисовки

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Списки: Фотозарисовки

наверх             на главную                         Страница обновлена:  19 октября 2017 г.