Городище
Деревня (Щомыслицкий сельсовет), Минский район, Минская область
Географические координаты населенного пункта: 53.830399, 27.333026 (*)


3 городище (археол.)  X—XI вв. 
4 памятник основанию деревни   
4 усадьба Пищалло   
4 усадьба: парк (фрагменты)   
4 усадьба: фамильное кладбище Пищалло   
4 криница Всеслава Чародея   
4 место старого кладбища   
4 река Менка   
4 ручей Дунай   
4 тополь серебристый (один из самых больших в Беларуси)   
9 церковь св. Николая (дерев.)  1756 г. 

 
городище (археол.)

   Дата строительства: X—XI вв.
   Рейтинг (1..4): увидеть по дороге 3
   Ориентир: в деревне на правом берегу р. Менка, за 2 км от впадения ее в р. Птичь
   Координаты: 53.827828, 27.337521 (*)

По мнению многих белорусских историков и археологов, именно здесь в X—XI вв. находился летописный Менеск (Менск, Минск).

Помимо городища, здесь также есть селище и курганные могильники.

***

«Тут, на гэтых валах у Х стагоддзі і пачынаўся Менск, якому было наканавана стаць сталіцай Беларусі. У ХІ стагоддзі Менск спазнае адзін варожы набег і пажар, потым другі… Пасля чаго полацкі князь Усяслаў Чарадзей пераносіць Менск на суток Нямігі і Свіслачы, а затым стварае Менскае княства і саджае на прастол свайго сына Глеба, які ўвайшоў у гісторыю як Глеб Менскі, першы менскі князь. Плошча замка складае каля 1,6 га. Плошча навакольнага селішча — паводле розных ацэнак 30—40 га. Замкавыя валы маюць вышынёй 11—15 метраў. Наверсе па ўсім перыметры стаялі драўляныя сцены (абарончая галерэя) вышынёй каля 8 метраў. Замак меў тры заезды (брамы), усе яны і сёння выдатна чытаюцца на мясцовасці. Археалагічныя прарэзкі валоў далі зразумець іх структуру. А менавіта — што ў аснове землянога насыпу ляжыць 8—9 вянцоў дуба» (miensk.by, чытаць артыкул цалкам).

 
памятник основанию деревни

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Ориентир: на центральной площади, напротив церкви
   Координаты: 53.831016, 27.336833 (*)

Помнік пастаўлены на сродкі мясцовых жыхароў, усталяваны 16 лістапада 2017 года. Скульптар: Ігар Засімовіч, ідэя і арганізацыя: Глеб Лабадзенка.

усадьба Пищалло

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Списки: Усадьбы

усадьба: парк (фрагменты)

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4

 
усадьба: фамильное кладбище Пищалло

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Координаты: 53.830072, 27.342863 (*)

«У 2016 годзе мясцовы жыхар, гісторык Эдвард Канановіч на аснове сведчанняў сталых жыхароў Гарадзішча зрабіў на гэтым месцы сенсацыйную знаходку – намагільныя пліты Рудольфа і Сафіі Пішчалаў. Дагэтуль лічылася, што ніякай згадкі пра слаўны род Пішчалаў, якія валодалі Гарадзішчам больш за 300 год, не захавалася. Пліты ляжалі ў кучы смецця на глыбіні каля 1 метра. Тут жа трапляліся і чалавечыя парэшткі. У ліпені 2018 года на гэтым месцы прайшлі раскопкі пад кіраўніцтвам знаных археолагаў Сяргея Тарасава і Андрэя Вайцяховіча. На плошчы каля 25 м.кв. былі знойдзены парэшткі 14 чалавек. Вынікі раскопак далі нам вельмі цікавую інфармацыю. Па-першае, ніжэй паверхні зямлі захавалася крыпта, дзе былі пахаваныя Рудольф і Сафія Пішчалы (гл. фота). Па-другое, аналіз парэшткаў паказаў, што ...» (miensk.by, чытаць артыкул цалкам).

 
криница Всеслава Чародея

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Координаты: 53.828337, 27.339221 (*)

«Калі стаць тварам да галоўнага ўваходу на валы, то трэба абыходзіць валы злева — і хутка вы ўбачыце крыніцу, якая выцякае проста з-пад валу. Яна дакладна згадваецца ўжо ў XVIII стагоддзі. А кажуць, што яна і ўвогуле памятае яшчэ Усяслава Чарадзея. Пісьменнік Уладзімір Арлоў, аднойчы выпіўшы вады з гэтай крыніцы, прапанаваў так яе і зваць — Крыніца Усяслава Чарадзея» (miensk.by).

 
место старого кладбища

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Координаты: 53.827065, 27.33847 (*)

«... Усе гэтыя знаходкі дазволілі археолагам зрабіць выснову, што гэтыя могілкі адносяцца да XV—XVI стагоддзяў – самага пачатку ўзнікнення мястэчка Гарадзішча (першая згадка 1547 год). Цікавы і той факт, што могілкі ўзніклі на месцы, дзе жылі людзі яшчэ ў ХІ–ХІІ стагоддзях – і пахаванні здзяйсняліся проста ў культурны слой таго часу. Відавочна, што гэта рабілася не спецыяльна, а проста таму, што жыхары Гарадзішча таго часу проста не падазравалі пра гэта. На месцы могілак у 2018 годзе па ініцыятыве Глеба Лабадзенкі і Уладзіслава Слатвінскага быў усталяваны шасціметровы крыж і памятны валун – падарунак кар’ера “Чаркасы” прадпрыемства “Нерудбудматэрыялы”. Месца добраўпарадкаванае пры падтрымцы Паўла Бераговіча. Надпіс на валуне выканаў скульптар Ігар Засімовіч.» (miensk.by, чытаць артыкул цалкам).

 
река Менка

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Координаты: 53.829618, 27.337011 (*)

«Рака Менка, якая дала імя Менску. Гарадзішча стаіць на рацэ Менцы, якая цячэ непасрэдна перад замкавымі валамі X—XI ст. Менавіта ад гэтай ракі і атрымаў сваю назву Менск, цяперашняя сталіца Беларусі (да 29 ліпеня 1939 года “Менск” было афіцыйнай назвай, пасля змянілі на “Мінск”). Адна з версіяў тлумачэння назвы вядзе нас да індаеўрапейскай формы *men- (“малы”). У літоўскай мове і цяпер захавался слова menkas (“маленькі, дробны”). Іншая, “народная” версія тлумачыць назву тым, што тут раней “мяняліся” — вось і назвалі раку Мена, Менка» (miensk.by, чытаць артыкул цалкам).

 
ручей Дунай

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Координаты: 53.829025, 27.335577 (*)

«Неверагодна, але адзіны прыток Менкі называецца… Дунай! Цяпер ручай амаль перасох, засталася толькі адзіная крыніца, якая жывіць яго непадалёк ад упадзення ў Менку. Мясцовыя жыхары тлумачаць такую назву вельмі проста: “Даўней за тым пагоркам быў лес, які звалі Дунай. А ручай выцякаў якраз з яго, таму і ручай — Дунай!” “Афіцыйная” версія не менш цікавая. Як і ў таго, “вялікага” Дуная, назва паходзіць з кельцкіх і іранскіх моваў і азначае “хуткая вада” або проста “вада”» (miensk.by).

 
тополь серебристый (один из самых больших в Беларуси)

   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Координаты: 53.82909, 27.335845 (*)

«Серабрыстая таполя (Populus alba). Адна з самых вялікіх у Беларусі. Максімальная акружнасць ствала складае 6 метраў 5 сантыметраў. Вышыня – каля 31 метра, што супастаўна са славутай Камянецкай (Белай) вежай. Узрост – у межах 100 гадоў. У 2017 годзе даследаваная Акадэміяй навук і ўнесеная ў Спіс рэдкіх дрэваў Беларусі. Прычыненне шкоды караецца паводле Закону!» (miensk.by).


УТРАЧЕННОЕ НАСЛЕДИЕ

Аляксандр Гамаліцкі
церковь св. Николая (дерев.)

   Статус: объект не сохранился
   Дата строительства: 1756 г.

Уніяцкая царква, збудаваная Ігнатам Пішчалам у 1756 годзе ў гонар Мікалая Мірлікійскага са званіцай 1894 года. Пасля 1839 года была праваслаўнай. Страчана ў часе ІІ сусветнай вайны.

наверх             на главную                         Страница обновлена:  25 августа 2018 г.