Выверы
Молодечненский район, Минская область
Географические координаты населенного пункта: 54.278223, 26.945639 (*)


4 кладбище татарское (?)  XVIII в.? 

кладбище татарское (?)

   Дата: XVIII в.?
   Рейтинг (1..4): взглянуть 4
   Списки: Кладбища татарские (?)

В "Зборы помнікаў" этот объект отмечен как каменные могилы (с нерасшифрованными надписями).

Ниже цитата из поста пользователя Demetr, опубликованного в декабре 2015 года на форуме "Глобуса Беларуси" (https://fgb.by/viewtopic.php?p=73907#73907):

«9 ліпеня 2008 г. адбылася выправа ў в. Выверы Маладзечанскага р-на з мэтай праверкі звестак пра існаванне ў вёсцы недаследаванага каменнага могільніка, які ўяўляе сабой 7 вертыкальных каменных пліт з надпісамі і малюнкамі. Могільнік быў знойдзены з дапамогай мясцовага настаўніка гісторыі (цяпер на пенсіі). На месцы старадаўніх могілак цяпер знаходзіцца сметнік; завалены ўсе надмагіллі. Побач знаходзяцца рэшткі каменнага падмурка хаты. Паводле сведчання мясцовых жыхароў, на гэтым месцы былі старыя могілкі. Пры будаўніцтве хаты (падмурак якой тут захаваўся) знаходзілі косці і чарапы людзей. Пасля заканчэння будаўніцтва да гаспадара пачалі з’яўляцца прывіды памерлых. Праз гэта гаспадар скончыў жыццё самагубствам, а хата згарэла.

У выніку расчысткі былі выўялены два надмагілля. Адно надмагілле ўяўляе сабой неапрацаваны валун няправільнай формы, які ўвесь пакрыты знакамі, падобнымі на татарскае пісьмо; верагодна, што адзначана і дата — 1767. Пасярод валуна маецца стрэлкападобны знак. Такім чынам, верагодна, што каменныя надмагіллі ў в. Выверы Маладзечанскага р-на пакінулі татары. Знакі на валуне яшчэ чакаюць сваёй расшыфроўкі. Версія пра татарскае паходжанне могілак папярэдняя і патрабуе далейшай праверкі.

Другое надмагілле — апрацаваная пліта без знакаў. Як адзначаюць вяскоўцы, на іншых валунах, якія заваленыя смеццем, знакі адсутнічаюць.

Нажаль, яшчэ адзін помнік знікае не толькі з твару зямлі пад заваламі смецця, але і з гістарычнай памяці вяскоўцаў разам з яе носьбітамі.

P.S. версія пра татараў грунтуецца на 1) татары пад Маладзечна жылі 2) падабенства з пісьмом 3) знак падобны на гербы, якімі карысталіся татары. Амаль такі ж знак ёсць на татарскіх могілках у іншых вёсках Беларусі.»

наверх             на главную                         Страница обновлена:  19 октября 2020 г.